У Мінску шукаюць мужчыну, які ўцёк з псіханеўралагічнага інтэрната ў Стоўбцах

У Мінску шукаюць мужчыну, які ўцёк з псіханеўралагічнага інтэрната ў Стоўбцах

У Мінску шукаюць пацыента, які ўцёк са Стаўбцоўскага псіханеўралагічнага інтэрната. Такую інфармацыю ў сацсетках размясціў пошукава-ратавальны атрад "Анёл". 

Паведамляецца, што гэта 37-гадовы мужчына, які пакутуе на шызафрэнію. Ён сышоў з інтэрната 11 кастрычніка каля 1.30. Яго месцазнаходжанне невядомае дагэтуль.

Ёсць інфармацыя, быццам, мужчыну бачылі ў маршрутцы, якая ехала ў напрамку Астрашыцкага Гарадка. Таксама відавочцы, нібыта, заўважылі яго ў Мінску ў раёне станцый метро "Уручча" і "Усход".

Аднак пакуль што знайсці мужчыну ў названых месцах не атрымалася. Пашукавікі просяць усіх, хто мае інфармацыю пра зніклага чалавека, затэлефанаваць па тэлефонах атрада ці на нумар 102.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі