У Мінску сутыкнуліся маршрутка і легкавік, ёсць пацярпелыя
На месцы аварыі
У Мінску сутыкнуліся маршрутка і легкавік, ёсць пацярпелыя. Як паведамляе прэс-служба сталічнай ДАІ, здарэнне адбылося ў пятніцу каля 08:20 на скрыжаванні Партызанскага праспекта і вуліцы Селіцкага. Паводле папярэдняй інфармацыі, 51-гадовы вадзіцель Nissan не справіўся з кіраваннем, у выніку чаго наехаў на раздзяляльны парапет, а пасля — на маршрутку.
Цялесныя пашкоджанні атрымалі пасажыры і легкавіка, і маршрутнага таксі (колькасць не паведамляецца). Іх завезлі ў медустанову для абследавання.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.