У Мінску трапіў у аварыю і загарэўся аўтобус МАЗ

На месцы аварыі / t.me/gaiminsk
На месцы аварыі / t.me/gaiminsk

У сераду ў Мінску ў ДТЗ трапіў аўтобус МАЗ. Як паведамляе прэс-служба сталічнай ДАІ, здарэнне адбылося на вуліцы Янкі Брыля. Аўтобус загарэўся (ліквідоўваць узгаранне пачалі міліцыянеры). На фота відаць, што ён выехаў з праезнай часткі і сутыкнуўся з слупом, які ўпаў — 63-гадоваму кіроўцы стала кепска падчас руху.

На месца прыязджалі ратавальнікі і медыкі.

У аварыі пацярпеў адзін з пасажыраў. На вуліцы быў часова абмежаваны рух транспарту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі