У Мінску ў офісах “Белсата” ідуць ператрусы

У Мінску ў офісах “Белсата” ідуць ператрусы

Раніцай 31 сакавіка ў Мінску ў офісах “Белсата” ідуць ператрусы. Гаворка ідзе пра два памяшканні. Па папярэдняй інфармацыі, ператрусы санкцыянаваныя пракуратурай. У адным з офісаў на момант прыходу міліцыі быў журналіст Алесь Любянчук, інфармуе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Журналіст Кацярына Ткачэнка сказала Еўрарадыё, што ў офісах тэлеканала праходзяць следчыя дзеянні, яе туды не прапусцілі. Офісы не маюць афіцыйнага статусу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі