У Мінску ўнутраныя войскі "штурмавалі" турму і "вызвалялі" закладнікаў
Турму штурмавалі ўчора ў Мінску ўнутраныя войскі. Яны адпрацоўвалі элементы баявой падрыхтоўкі. Як паведамляе тэлеканал ОНТ, усе дзеянні былі максімальна набліжаныя да
рэальнасці, хоць і адбываліся ў двары імправізаванай турмы. Паводле
легенды, зняволеныя арганізавалі бунт і захапілі закладнікаў.
Спецназ атрымаў загад з меншымі стратамі абясшкодзіць кіраўнікоў выступлення. Былі выкарыстаныя бронетранспарцёр і спецмашына "Цунамі". Праз паўгадзіны спецназаўцы ўзялі сітуацыю пад свой кантроль.
Спецназ атрымаў загад з меншымі стратамі абясшкодзіць кіраўнікоў выступлення. Былі выкарыстаныя бронетранспарцёр і спецмашына "Цунамі". Праз паўгадзіны спецназаўцы ўзялі сітуацыю пад свой кантроль.