У Мінску вызначылі найлепшыя пляжы, паведамляюць "Мінск-Навіны".
Займалася гэтым камісія пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Мінгарвыканкама Алега Корзуна. Чыноўнікі наведалі пляжы вадасховішчаў Дразды, Заслаўскае, Крыніца і Цнянскае. Першынство аддалі пляжам на Цнянскім вадасховішчы.
Паведамляецца, што сёлета ўзбярэжжа Цнянскага вадасховішча абсталявалі сістэмай відэаназірання: цяпер тут нястомна сочаць 36 відэакамераў.
Дарэчы, у кожнай зоне адпачынку на ўсіх чатырох вадасховішчах паставілі ратавальны стэнд з кругам і камізэлькай: не чакаючы ратавальнікаў, адпачывальнікі могуць без рызыкі для ўласнага жыцця дапамагчы тапельцу.