У Мінску выдадзены альбом "Anima", прысвечаны Міхалу Клеафасу Агінскаму

У Мінску выдадзены альбом "Anima", прысвечаны Міхалу Клеафасу Агінскаму

25 верасня ў Дзень нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага ў Мінску адбылася прэзентацыя музычнага праекта "Anima". Яго тэмай стала Радзіма, а ініцыятарамі выступілі прадзюсар Андрэй Ісачанка і рэжысёр Максім Сіры. Паводле задумы, музыкам прапаноўвалася напісаць ці выканаць наноў песню, якая б была сугучная слову "радзіма".


"Па-першае, мы хацелі атрымаць творы, праз якія можна было б убачыць, якія эмоцыі, думкі, пачуцці выклікае гэтае паняцце ў аўтараў песень. Па-другое, паказаць і распавесці пра тое, што ў нас ёсць выдатныя паэты і кампазітары, якія ўмеюць пісаць надзвычай прыгожыя творы, яшчэ раз звярнуць на іх увагу і прыцягнуць слухача да беларускай музыкі. Мы вельмі рады і ўдзячныя ўсім музыкам, якія адгукнуліся", кажа ў каментарыі tuzin.fm Максім Сіры.

Усе песні запісаныя ў мінімалістычным варыянце — пад фартэпіяна Макса Івашына і Міхася Ласкутова.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі