У Мінску яшчэ не вызначыліся з прызнаннем самаабвешчаных рэспублік

Пытанне з прызнаннем Беларуссю незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі яшчэ не вырашанае. Пра гэта ў інтэрв'ю нямецкай газеце Frankfurter Allgemeine Zeitung заявіў міністр замежных спраў нашай краіны Сяргей Мартынаў.
Паводле яго слоў, у Мінску "вельмі ўважліва" назіраюць за развіццём падзеяў у Паўднёвай Асеціі і Абхазіі. "Сітуацыя складаная. Таму мы яшчэ не вырашылі, ці прызнаем мы гэтыя рэспублікі ці не", - сказаў Мартынаў.

Нагадаем, 2 красавіка пытанне самаабвешчаных рэспублік будзе разглядаць Палата прадстаўнікоў Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі