У Мінску з 18 красавіка пачнуць адключаць ацяпленне ў кватэрах

Мінскія ўлады прынялі рашэнне аб тэрмінах заканчэння ацяпляльнага сезону. У аўторак, 14 красавіка, цяпло знікне ў адміністрацыйных, грамадскіх будынках, на прамысловых прадпрыемствах. У суботу, 18 красавіка, ацяпленне пачнуць адключаць у жылых дамах, інтэрнатах, гасцініцах сталіцы.

Што да дзіцячых садкоў, школ, бальніц, музеяў, архіваў, бібліятэк, дык ацяпляльны сезон у іх скончыцца на наступным тыдні — 23 красавіка, паведамляе БЕЛТА.

"Интерфакс-Запад" адзначае, што мінскія ўлады спасылаюцца на "спрыяльны прагноз надвор'я".

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі