У Мінску з-за ўмоў надвор'я ўзніклі праблемы з рухам пасажырскага транспарту
Снегапад (ілюстрацыйнае фота)
У Мінску з-за ўмоў надвор'я (прайшоў снегапад) узніклі праблемы з рухам пасажырскага транспарту. Раніцай 5 лютага "Мінсктранс" папярэджвае, што "магчымыя адхіленні ад устаноўленага раскладу руху".
У 11:17 на вуліцы Панчанкі "з-за ўмоў надвор'я" ў абодвух напрамках спыніўся рух аўтобусаў. Іх давялося адпраўляць па іншых вуліцах — Лабанка і Сухарэўскай. Рух аднавілі праз паўгадзіны.
З той жа прычыны на вуліцах Куйбышава і Камуністычнай спыняўся рух тралейбусаў у напрамку плошчы Бангалор. Часова яго арганізавалі па вуліцы М. Багдановіча. Пасля 12-й гадзіны рух адноўлены.
А ДАІ паведамляе пра сутыкненне аўтобусаў на вуліцы Сямашкі, пацярпелі 9 чалавек, у тым ліку 5 дзяцей.
Чакаецца, што снег у сталіцы будзе ісці і ў дзённыя гадзіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.