У Мінску за п’янае кіраванне затрымалі таксіста-бяспраўніка

У Мінску за п’янае кіраванне затрымалі таксіста-бяспраўніка

У Мінску за п’янае кіраванне затрымалі таксіста-бяспраўніка. Здарэнне адбылося каля 16-й гадзіны 9 лютага. ДАІшнікі звярнулі ўвагу на аўтамабіль, які няўпэўнена рухаўся па вуліцы Алібегава і пятляў з боку ў бок. За рулём таксі аказаўся мужчына (1955 года нараджэння) з відавочнымі прыкметамі алкагольнага ап’янення. Высветлілася, што ў 2015 годзе яго пазбавілі вадзіцельскіх правоў на 5 гадоў, аднак іх ён не здаў. Таму некалькі месяцаў таму мужчына здолеў уладкавацца ў службу таксі. У красавіку мінулага года мінчука затрымлівалі за кіраванне аўтамабілем без правоў.

Як паведамляе “СБ. Беларусь сегодня”, мужчына пасварыўся з жонкай, пасля чаго паехаў да сябра. Паводле яго слоў, яны крыху выпілі. Дахаты мужчына вырашыў вярнуцца на машыне самастойна і трапіў на вочы супрацоўнікам ДАІ. У крыві затрыманага аказаліся больш за 2,5 праміле. Па факце здарэння праводзіцца праверка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі