У Мінску за тры гадзіны выпала амаль 20% месячнай нормы ападкаў (фота)
Фотаздымкі рэкорднага снегападу глядзіце ў падборцы Еўрарадыё.
Раніцай 23 студзеня з 6 да 9 гадзін у Мінску выпала амаль 20% месячнай нормы ападкаў. Пра гэта паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Святлана Рыбакова.
Па яе словах, ападкі прынёс атмасферны фронт з паўднёвага захаду Еўропы. Больш за ўсё снегу выпала ў Мінску — 8 мм, што складае 19% ад месячнай нормы. Снежнага покрыва стала больш на 8 см. У іншых рэгіёнах такога снегападу не было.
Тэмпература паветра на працягу дня будзе ад 0 да 2 градусаў. У другой палове дня чакаецца мокры снег, які часам будзе пераходзіць у дождж.
Фота з Instagram @natasha_gavrilenko, @nastisi, @annet_rock, @smile_beee, @maltamalamajka, @viktoria_hadosevich, @margarete_yeah, @jadfeel, @margarita_nikitina, facebook/Илья Малиновский