У Мінску затрымалі анестэзіёлага з псіхатропнымі курыльнымі сумесямі

У Савецкім раёне Мінска міліцыянеры затрымалі лекара-анестэзіёлага, грамадзяніна Грузіі. У яго знайшлі 5 грам курыльнай сумесі і каля 1 грама псіхатропнага рэчыва альфа-PVP. Адбылося гэта падчас рэйду па выяўленню нелегальных мігрантаў.

Як паведамляе прэс-служба мінскай міліцыі, 27-гадовы мужчына працаваў у адной з бальніц беларускай сталіцы. Цяпер праводзіцца праверка. Грамадзяніна Грузіі могуць выслаць з нашай краіны.

Здымак з архіву. Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі