У Мінску затрымалі чарговага твітар-блогера
![У Мінску затрымалі чарговага твітар-блогера](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/igromania-1894847_1280.jpg.webp?itok=2O5AeS5B)
У Мінску затрымалі Twitter-блогера kazzz_by. Па словах яго сяброў, мужчына асуджаны на 7 сутак адміністрацыйнага арышту. За што яго пакаралі, дакладна невядома.
Блогер вядомы відэаролікамі, у якіх смешна каментуе тое, што адбываецца ў кадры.
Зімой у Мінску затрымлівалі твітарскага тысячніка Міхаіла Цыганкова (вядомага пад нікам Gypsynkov). У выніку ён з'ехаў з Беларусі.
![У Мінску затрымалі чарговага твітар-блогера](/sites/default/files/paragraphs/image/zat.jpg)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.