У Мінску затрымалі дырэктара кампаніі Aivitam
![У Мінску затрымалі дырэктара кампаніі Aivitam](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/ddff.png.webp?itok=2sjftPuS)
У Мінску сілавікі затрымалі дырэктара кампаніі Aivitam 49-гадовага Дзмітрыя Досава. Відэа з яго "прызнаннямі" з'явілася ў праўладных тэлеграм-каналах. У ім Досаў кажа, што быў падпісаны на "экстрэмісцкія" тэлеграм-каналы, рабіў рэпосты, а на сваёй старонцы ў Facebook змяшчаў відэа з масавай вулічнай акцыі ў жніўні мінулага года. Таксама ён назваў суму свайго заробку.
Як піша dev.by, інфармацыі пра тое, дзе цяпер знаходзіцца ІТ-прадпрымальнік і венчурны інвестар, няма. Досаў неяк расказваў, што яго кампанія "стварае стартапы з нуля" для далейшага продажу "стратэгічнаму інвестару".
![У Мінску затрымалі дырэктара кампаніі Aivitam](/sites/default/files/paragraphs/image/ddff2.png)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.