У Мінску затрымалі мужчыну, які скінуў сабаку з 5 паверху

У Мінску затрымалі мужчыну, які скінуў сабаку з 5 паверху

У Мінску затрыманы мужчына, які скінуў з 5 паверха сабаку. Як паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама, здарэнне адбылося 20 кастрычніка ў доме па вуліцы Ясеніна. Мужчына 1988 года нараджэння, які раней меў судзімасці, у стане моцнага ап’янення прыйшоў да сяброўкі, вывеў яе сабаку на лесвічную пляцоўку і стаў збіваць. Ён падымаў жывёлу на руках вышэй галавы і кідаў на падлогу.

Калі на пляцоўку выйшла суседка і паспрабавала абараніць жывёлу, ён кінуўся да жанчыны, але тая схавалася ў сваёй кватэры. Затым мужчына аднёс сабаку на агульны балкон і скінуў уніз з 5 паверха. Жывёла загінула.

Суседзі выклікалі міліцыю. Участковы інспектар і група аператыўнікаў даставілі парушальніка ў Маскоўскі РУУС, дзе склалі на яго пратакол за дробнае хуліганства. Затым яго адвезлі на Акрэсціна. Далейшую праверку па факце здарэння праводзіць Следчы камітэт.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі