У Мінску затрымалі слесара, які назваў камандзіра АМАП "гнідай"
У Мінску затрымалі слесара аднаго з прадпрыемстваў, які ў "экстрэмісцкім тэлеграм-канале" пакінуў каментар і назваў камандзіра АМАП "гнідай грамадства". Гэта вынікае з відэа МУС. У дачыненні 44-гадовага мужчыны распачалі крымінальную справу за абразу прадстаўніка ўлады.
Як вядома, камандзірам мінскага АМАП з'яўляецца Дзмітрый Балаба.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.