У Мінску затрымалі трох наркагандляроў

У Мінску затрымалі трох наркагандляроў

У Мінску супрацоўнікі па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Партызанскага РУУС затрымалі трох падазраваных у распаўсюдзе псіхатропаў. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавяла прэс-афіцэр Партызанскага РУУС Наталля Ганусевіч.

Па яе словах, двух грамадзянаў Украіны і аднаго нашага суайчынніка затрымалі ў кватэры па вуліцы Лабанка. Пры ператрусе міліцыянты знайшлі наркотыкі — каля 30 г альфа-PVP, а таксама спецыяльныя шалі і пакеты для фасоўкі.

Самі зламыснікі паведамілі, што не з'яўляюцца наркаспажыўцамі. Наркотыкі яны прадавалі мінчукам праз інтэрнэт. Раней ніводзін з затрыманы не прыцягваўся да крымінальнай адказнасці.

На затрыманых пачалі крымінальную справу за незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і прэкурсораў. Ім пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі