У Мінску затрыманая лекарка РНПЦ ДАГІ
У Мінску затрыманая лекарка Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі Юлія Жаранкова. Пра гэта паведамляе @profbelonline. Жаранкова 12 гадоў працавала дзіцячай лекаркай і з'яўлялася кіраўніцай пярвічнай арганізацыі "Свабоднага Прафсаюза Беларускага" ў РНПЦ ДАГІ.
Лекарка затрыманая КДБ. Паводле тг-каналу, затрыманне Жаранковай можа быць не адзінкавым, інфармацыя правяраецца.
Пра Юлію Жаранкову неаднойчы пісалі дзяржаўныя СМІ. А ў красавіку 2022 года яна выступала з відэалекцыяй на Рэспубліканскай канферэнцыі пацыентаў з першаснымі імунадэфіцытамі. Газета "Медыцынскі Веснік" сцвярджае, што выступ Жаранковай выклікаў у прысутных асаблівую цікавасць.
Пасля выбараў 2020 года затрыманні лекараў у Беларусі сталі рэгулярнымі. Дактары і медработнікі выступалі супраць гвалту ў дачыненні мірных пратэстоўцаў, выходзячы на пікеты і мітынгі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.