У Мінску затрыманы і збіты адзін з былых лідараў "Белага легіёна"

У Мінску затрыманы і збіты адзін з былых лідараў "Белага легіёна"

У Мінску затрыманы і збіты адзін з былых лідараў "Белага легіёна" Міраслаў Лазоўскі. У яго кватэры адбыўся ператрус, інфармуе Радыё Свабода.

Лазоўскі, памочнік дырэктара выдавецтва "Кнігазбор", знік у аўторак каля 19-й гадзіны. Паехаў з офіса на аўтамабілі на сустрэчу, але на месцы не з'явіўся. Каля 20-й яго прывезлі дахаты людзі ў масках, ён быў моцна збіты. Ператрус працягваўся каля дзвюх гадзін. Па некаторых звестках, цяпер Міраслаў Лазоўскі знаходзіцца ў следчым ізалятары МУС на Валадарскага.

"Белы легіён" — беларуская патрыятычная арганізацыя, якая дзейнічала ў Беларусі ў другой палове 1990-х — у пачатку 2000-х. Яе сябры ўдзельнічалі ў вулічных акцыях апазіцыі. Міраслава Лазоўскага затрымлівалі летам 2008-га пасля выбуху на святкаванні Дня незалежнасці, але хутка выпусцілі.

Гэта не першае затрыманне напярэдадні Дня Волі. Учора ў Мінску невядомыя людзі ў цывільным схапілі вядомага кнігараспаўсюдніка Алеся Яўдаху. Агулам за кратамі па ўсёй Беларусі цяпер знаходзіцца больш за 80 актывістаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі