У МУС Чэхіі дапусцілі, што выбух на складзе боепрыпасаў адбыўся выпадкова

У адказ на высылку расійскіх дыпламатаў Масква абвясціла персонамі нон грата 20 чэшскіх дыпламатаў / Reuters​
У адказ на высылку расійскіх дыпламатаў Масква абвясціла персонамі нон грата 20 чэшскіх дыпламатаў / Reuters​

Выбух на складзе боепрыпасаў у Врбеціцы ў 2014 годзе адбыўся выпадкова, заявіў кіраўнік МУС Чэхіі Ян Гамачак. Пры гэтым, паводле яго слоў, у чэшскага боку па-ранейшаму дастаткова доказаў датычнасці да справы расійскіх спецслужбаў. Меркаванне міністра прыводзіць выданне Ceske Noviny.

Ян Гамачак заявіў, што, паводле ягоных звестак, першапачатковых планаў падрываць боепрыпасы ў Врбеціцы ў расійскіх спецслужбаў не было. Іх павінныя былі падарваць пазней у Балгарыі, калі боепрыпасы трапяць да бізнесоўца Емяльяна Гебрэва. Ён займаўся экспартам узбраенняў і, як  мяркуецца, пастаўляў зброю Украіне. У 2015 годзе яго спрабавалі атруціць. Выданне The Insider і група Bellingcat па выніках свайго расследавання заявілі, што да атручвання могуць датычныя супрацоўнікі ГРУ, былі нават названыя прозвішчы. 

У суботу ўлады Чэхіі заявілі аб высылцы 18 расійскіх дыпламатаў у сувязі з наноў адкрытымі абставінамі тых выбухаў. Акрамя таго ў вышук былі абвешчаныя меркаваныя супрацоўнікі расійскіх спецслужбаў Аляксандр Пятроў і Руслан Башыраў. Расія ў адказ абвясціла персонамі нон грата 20 чэшскіх дыпламатаў і загадала ім пакінуць краіну да канца дня 19 красавіка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі