У МЗС Беларусі з-за інцыдэнта з хакейнай зборнай выклікалі пасла Францыі

У МЗС Беларусі з-за інцыдэнта з хакейнай зборнай выклікалі пасла Францыі

Раніцай 4 траўня ў МЗС Беларусі з-за інцыдэнта з хакейнай зборнай нашай краіны выклікалі пасла Францыі Дыд’е Канэса. Беларускі бок спадзяецца атрымаць адказ на пытанне, што ж стала прычынай вобшуку хакеістаў і трэнераў у Парыжы.

Як паведамляла Еўрарадыё, здарэнне адбылося 3 траўня. Зборная Беларусі па хакеі прыехала з Бардо ў Парыж, дзе ў пятніцу правядзе першы матч на чэмпіянаце свету. На вакзале хакеістаў, трэнераў і ўрача абшукалі, вельмі старанна былі перагледжаны іх асабістыя рэчы. На працягу 20 хвілін зборная знаходзілася ў ачапленні паліцэйскіх, пасля чаго ўсіх адпусцілі. Пра прычыны дагляду паліцыя нічога не паведаміла. МЗС Беларусі яшчэ ўчора заявіў, што чакае тлумачэнняў ад французскага боку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі