У МЗС Расіі ацанілі заяву міністра замежных спраў Чэхі адносна Беларусі

Заяву міністра замежных спраў Чэхіі Карэла Шварцэнберга ў МЗС Расіі расцэньваюць як грубы націск на Беларусь. Пра гэта паведамляе РІА Новости са спасылкай на высокапастаўленую крыніцу ў расійскім знешнепалітычным ведамстве.
Нагадаем, 23 лютага на прэс-канферэнцыі ў  Бруселі К.Шварцэнберг заявіў, што ў выпадку прызнання Беларуссю незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі краіна "сутыкнецца з вельмі сур'ёзнымі праблемамі" з удзелам у праграме "Усходняе партнёрства", бо яна апынецца "па-за еўрапейскім кантэкстам".

Крыніца ў МЗС Расіі назвала дадзеную заяву "палітычна шакіруючай", падкрэсліўшы, што яна "выходзіць за межы прынятых дыпламатычных прыстойнасцяў і хутчэй асацыюецца змовай ультыматумаў часоў халоднай вайны".

"Матывы зробленай заявы ясныя. На словах чэшскае старшынства выступае за ўмацаванне супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння з Расіяй, за дыялог паміж Грузіяй, Абхазіяй, Паўднёвай Асеціяй падчас жэнеўскіх дыскусій. Насамрэч бачнае імкненне ўбіць клін паміж Расіяй і Беларуссю, паставіць Мінск у цяжкае становішча", — заявіў высокапастаўлены дыпламат.

Крыніца падкрэсліла, што заяву К.Шварцэнберга нельга расцэньваць інакш як "грубы націск з боку старшынства ЕС на суверэнную дзяржаву Беларусь". "Такі неканструктыўны і канфрантацыйны падыход не будзе садзейнічаць узаемаразуменню і дыялогу падчас жэнеўскага працэсу", — заявіў высокапастаўлены дыпламат.

Раней з асуджэннем выказванняў К.Шварцэнберга выступілі міністэрствы замежных спраў Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі