У Нацыянальным аэрапорце можна зрабіць толькі "хуткі" ПЦР-тэст

Лабараторыя ў мінскім аэрапорце працуе сем дзён на тыдзень / airport.by​
Лабараторыя ў мінскім аэрапорце працуе сем дзён на тыдзень / airport.by​

Стандартныя ПЦР-тэсты ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск" з 1 ліпеня рабіць больш не будуць. Такое паведамленне з'явілася на сайце Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

Адмову ад стандартных ПЦР-тэстаў патлумачылі вялікім попытам на тэрміновыя даследаванні ў аэрапорце. У выніку з 1 ліпеня тут можна будзе зрабіць толькі экспрэс-тэставанне ПЦР на COVID-19 па тэхналогіі SmartAmp.

Гэтае тэставанне дазваляе атрымаць вынік ужо праз дзве гадзіны. Але і каштуе яно адчувальна даражэй. Калі за стандартны ПЦР-тэст у аэрапорце трэба заплаціць блізу 40 рублёў для грамадзян Беларусі або 57 рублёў 58 капеек для нерэзідэнтаў, то тэставанне на COVID-19 паводле тэхналогіі SmartAmp каштуе адпаведна 67 рублёў 43 капейкі і 85 рублёў 20 капеек.

Калі падарожнік захоча, каб вынікі тэсту ўнеслі ў сістэму "падарожнічаю без COVID-19" (гэта абавязковая ўмова для падарожжа, да прыкладу, у Расію), то кошт даследавання павялічыцца да 71 рубля 3 капеек для грамадзян Беларусі і 88 рублёў 80 капеек для нерэзідэнтаў.

Лабараторыя ў аэрапорце працуе сем дзён на тыдзень, але толькі для авіяпасажыраў і па папярэднім запісе. Запісацца на тэставанне можна тут.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі