У небе над Беларуссю назіралі дзіўны аб'ект, але не НЛА
След ад ракеты ў небе над Беларуссю
Сёння ўначы беларусы маглі бачыць дзіўнае свячэнне ў небе. Аб’ект у небе бачылі ў Оршы, Магілёве, пад Брэстам.
Такія ж самыя паведамленні прыходзілі з Украіны ды іншых еўрапейскіх краін.
Гэта быў не НЛА. У ясную ноч відавочцы назіралі першы запуск цяжкай ракеты Ariane 6 еўрапейскага кансорцыўма Arianespace — канкурэнта Space X. Ракету запусцілі з Французскай Гвіяны ўночы на 10 ліпеня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.