У некаторых раёнах Беларусі на заўтра абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі

Ветранае надвор'е /  ілюстрацыйнае фота, РІА Навіны
Ветранае надвор'е /  ілюстрацыйнае фота, РІА Навіны

Па паўночным усходзе Беларусі праз моцны ветер на 26 снежня абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі, паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Вецер паўднёва-заходні, заходні. Па паўночным усходзе парывы да 15-20 м/с. На астатняй частцы — да 5-10 м/с, месцамі да 14 м/с. 

Заўтра будзе воблачна з праясненнямі. Невялікі кароткачасовы снег пройдзе ў многіх раёнах краіны. Магчыма слабая мяцеліца. У некаторых месцах на дарогах можа быць галалёдзіца.

Тэмпература паветра ўначы складзе 5 -10 градусаў марозу, пры праясненнях апусціцца да -11— -13 градусаў. Днём будзе -2— -7.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі