У новым серыяле Netflix "Рэкрут" згадваецца Беларусь
Лора Хэддак у ролі Максін Меладзэ
У новым серыяле Netflix "Рэкрут" згадваецца Беларусь. Але крыху дзіўным чынам. Адна з галоўных персанажаў фільма — засакрэчаная агентка ЦРУ, ураджэнка Бабруйска, якую завуць... Максін Васілеўна Меладзэ.
Падобна, што імя для гераіні прыдумала нейрасетка. Ва ўсякім разе, бабруйчане наўрад ці кансультавалі сцэнарыстаў.
Па сюжэце серыяла, раней Максін працавала на ЦРУ ў Мінску, а цяпер сядзіць у Фініксе (штат Арызона) за забойства. У нататніку шпіёнкі згадваюцца Беларусбанк, Магілёў і нумар тэлефона з беларускім кодам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.