У нядзелю з Беларусі ў Польшчу спрабавалі трапіць 42 мігранты
У нядзелю, 17 красавіка, з Беларусі ў Польшчу спрабавалі незаконна трапіць 42 мігранты. У іх ліку былі грамадзяне Кубы і Таджыкістана, паведамляе прэс-служба польскіх памежнікаў.
За ноч і раніцу 18 красавіка такіх спробаў было ўжо 32. У тым ліку на ўчастку каля Дубічаў Царкоўных затрыманая група з 23 чалавек.
За дапамогу незаконным мігрантам польскія памежнікі затрымалі пяць чалавек. Гэта два індыйцы, а таксама грамадзяне Таджыкістана, Беларусі і Украіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.