У Германіі пад час паводкі загінула больш за 150 чалавек

Многія жыхары Германіі страцілі жыллё пад час павадку / Reuters
Многія жыхары Германіі страцілі жыллё пад час павадку / Reuters

У Германіі з-за паводак загінула мінімум 156 чалавек, пацярпелі сотні людзей, паведамляе Deutsche Welle. Да ратавальных аперацый далучыліся вайскоўцы.

Па паведамленні паліцыі, загінуўшых і пацярпелых можа быць значна больш.

З панядзелка на тэрыторыю Заходняй Германіі абрынуліся моцныя дажджы, яны сталі прычынай паводкі. Асабліва моцна пацярпелі федэральныя зямлі Паўночнага Рэйна-Вестфаліі і Рэйнланд-Пфальца. З-за дажджоў з берагоў выйшлі прытокі Рэйна Ар і Мозель, а таксама невялікія рэкі Заўэр, Прюм, Німс, Кіль і Эрфт. Вада паднялася на 5,75 метра. Многія дамы былі разбураныя. 

У Германіі расце колькасць пацярпелых ад павадкаў / Euronews

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі