У Нямеччыне праходзяць парламенцкія выбары
У Нямеччыне сёння праходзяць парламенцкія выбары. Трапіць у Бундэстаг імкнуцца прадстаўнікі болей як 40 партыяў, аднак дэпутацкія мандаты атрымаюць толькі тыя палітыкі, чые партыі набяруць не меней за 5% галасоў выбаршчыкаў па ўсёй краіне.
Найбольшай падтрымкай, згодна з апытаннямі грамадскай думкі, карыстаецца Хрысціянска-дэмакратычны саюз. Яго асноўны сапернік — Сацыял-дэмакратычная партыя.
У галасаванні могуць прыняць удзел каля 61,5 мільёна чалавек. Кожны выбаршчык мае два галасы: адзін ён аддае за партыю, другі — за кандыдата па сваёй аднамандатнай акрузе.
Па выніках выбараў будзе сфармаваны новы ўрад і абраны новы канцлер.