У Нясвіжскім раёне знайшлі школьніка, які знік 4 лістапада
13-гадовага хлопца шукалі міліцыянеры, валанцёры, бацькі і сваякі.
Сёння знайшлі Анатоля Алешку, 13-гадовага юнака з аграгарадка Сноў Нясвіжскага раёна. Ён выйшаў з дому ў краму 4 лістапада і знік. Анатоль вярнуўся дахаты жывым і здаровым, інфармуе партал tut.by.
Пра тое, дзе знаходзіўся школьнік тры дні, пакуль не паведамляецца.