У офіс “Вясны” ўварваўся АМАП

У офіс “Вясны” ўварваўся АМАП

У офіс незарэгістраванага праваабарончага цэнтру “Вясна” ўварваўся АМАП. Пра гэта паведаміў у Фэйсбуку праваабаронца Сяргей Сыс.

“Вясна” займаецца маніторынгам парушэнняў правоў чалавека і дапамогай пацярпелым ад дзеянняў улады.

Сёння ў Мінску мае адбыцца акцыя апазіцыі на Дзень Волі. Нягледзячы на забарону ўладаў, людзей заклікаюць збірацца ля Акадэміі навук і рушыць да Кастрычніцкай плошчы.

Улады дазволілі  мітынг на плошчы Бангалор у 12.00, але туды ніхто не прыйшоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі