У пакеце з рыбай, якую прадавалі ў краме, знайшлі заколку для валасоў
Жыхарка Маладзечна знайшла ў пакеце з рыбай, набытай у краме, заколку для валасоў, піша “Наша Ніва”. Рыбу расфасоўвалі на сервісным унітарным прадпрыемстве “ПакХаўс” у траўні гэтага года.
Дырэктар прадпрыемства сказаў журналістам: яшчэ трэба даказаць, што заколка сапраўды была ў запакаваным пакеце. А пакупніцу папрасіў даслаць фота ўпакоўкі і этыкеткі, на якой пазначаная дата фасоўкі.