У Палаце прадстаўнікоў стварылі групу па пытанні смяротнай кары
У Палаце прадстаўнікоў шостага склікання стварылі працоўную групу, якая зоймецца вывучэннем пытання смяротнай кары. Пра гэта старшыня працоўнай групы Андрэй Навумовіч паведаміў падчас міжнароднай канферэнцыі "Адмена смяротнага пакарання і грамадскае меркаванне".
Навумовіч: "9 снежня прынятае рашэнне пра стварэнне працоўнай групы па вывучэнні праблематыкі смяротнага пакарання як інструмента пакарання, які ўжываецца ў Рэспубліцы Беларусь".
Па словах парламентара, у групу ўвайшлі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, а таксама ўвойдуць члены Савета Рэспублікі. Бліжэйшым часам група вызначыцца з напрамкамі сваёй працы. Група плануе скарыстацца напрацоўкамі групы пад кіраўніцтвам Мікалая Самасейкі, якая працавала ў парламенце мінулых скліканняў.