У панядзелак абвесцяць прыгавор суда над "Белсатам"

Прадстаўнік "Белсату" Міхась Янчук зазначыў, што з боку абвінавачання аргументаў не было, аднак прыгавор прадказаць нельга, перадае сайт тэлеканала.



Паколькі справу аб незаконным выкарыстанні таварнага знаку разглядае Вярхоўны суд, гэта не дазволіць падаць апеляцыю пасля прысуду.



Першапачатковым патрабаваннем спадара Белякова, з фірмы "БЕЛСАТплюс", было прыпыненне трансмісіі сігналу тэлебачання "Белсат" аператарамі спадарожніка "Astra". Аднак пасля першага паседжання пазоўнік змяніў патрабаванні ды жадае толькі, каб спынілася выкарыстанне таварнага знаку "Белсат ТВ" ("Belsat TV").



Тэлеканал зарэгістраваны ў Польшчы, як і дамен сайту. Даменнае імя не зарэгістраванае ў Беларусі ды не адмініструецца з тэрыторыі Беларусі, а тэлебачанне не транслюецца з тэрыторыі Беларусі. Адпаведна, і таварны знак не падпадае пад юрысдыкцыю беларускага права.



Фота — belsat.eu

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі