У панядзелак на Алімпіядзе выступіць беларускі канькабежац
19 лютага на Алімпійскіх гульнях у карэйскім Пхёнчхане будзе разыграна толькі тры камплекты ўзнагародаў.
Беларусь будзе прадстаўленая толькі ў адным відзе спорту. Канькабежац Ігнат Галавацюк выступіць на дыстанцыі 500 метраў.
Таксама пройдуць мужчынскія спаборніцтвы ў бабслеістаў (двойкі) і ў скачках на лыжах з трампліна (мужчыны, камандны турнір).