У панядзелак на будаўніцтве Беларускай АЭС загінуў мантажнік

У панядзелак на будаўніцтве Беларускай АЭС загінуў мантажнік

У панядзелак, 16 ліпеня, на будаўніцтве Беларускай АЭС загінуў мантажнік расійскай субпадраднай арганізацыі. Пра гэта паведамляе сайт belaes.by. Мужчына ўпаў з вышыні і атрымаў траўмы, несумяшчальныя з жыццём. Ідзе расследаванне няшчаснага выпадку.

Верагодна загінулы ўдзельнічаў у мантажных працах на будынку рэактара, якія пачаліся пасля таго, як у канцы чэрвеня на першым энергаблоку АЭС завяршылася бетанаванне купала вонкавай абароны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі