У панядзелак у Гомелі адбудуцца суды над затрыманымі ў Дзень роднай мовы

Семярых удзельнікаў акцыі, праведзенай у Гомелі актывістамі маладзёжнага дэмакратычнага руху да Дня роднай мовы, будуць судзіць 23 лютага.
21 лютага сябры аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя", а таксама іншыя грамадскія актывісты спрабавалі наладзіць флэшмоб. Удзельнікі выйшлі на галоўную вуліцу горада з плакатамі на грудзях, на якіх надпіс "Беларуская мова" была перакрэслена.

Яны мелі намер прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем роднай мовы. Маладыя людзі планавалі прайсці да помніка Кірыле Тураўскаму, які ўстаноўлены каля абласнога драматычнага тэатра, і ўскласці кветкі.

Семярых удзельнікаў акцыі і двух незалежных журналістаў затрымалі людзі ў цывільным і даставілі ў АУС Цэнтральнага раёна. Пасля апытання і складання пратаколаў усіх адпусцілі.

Актывістаў абвінавацілі ў правядзенні несанкцыянаванага шэсця, пратаколы ў дачыненні да іх складзены за парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі