У панядзелак згуляюць футбольныя зборныя Беларусі і Македоніі
12 кастрычніка на "Барысаў-Арэне" пройдзе футбольны матч зборных Беларусі і Македоніі, пачатак у 21.45. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 2". Гэта будзе заключны паядынак каманды Аляксандра Хацкевіча ў адборы на Еўра-2016. Ён не мае ніякага турнірнага значэння, паколькі зборная Беларусі даўно згубіла шанцы на выхад у фінальную частку чэмпіянату Еўропы. Яна заняла ў групе 4-е месца.
Лідыруе Іспанія — 24 ачкі, у Славакіі і Украіны — па 19, Беларусь мае 10 ачкоў, Люксембург — 4, Македонія — 3.
Білеты на сённяшні матч прадаваліся кепска. У суботу паведамлялі пра 900 прададзеных квіткоў, а ў нядзелю пра 14 рэалізаваных квіткоў на фан-сектар “Барысаў-Арэны”.
Нагадаем, што ў гасцях беларусы выйгралі ў македонцаў з лікам 2:1.
Футбольная зборная Беларусі ў гасцях выйграла ў Славакіі — 1:0 (фота, відэа)
Фота: БЕЛТА