У Парыжы дзеля Трампа закрылі Эйфелеву вежу
Эйфелеву вежу закрылі для наведнікаў падчас візіта Дональда Трампа ў Парыж. Абвестка пра гэта з'явілася ў твітар-акаўнце вежы:
I will be exceptionally closed on 07/13 from 2:30 pm and 07/14 (all day). I will welcome you again from 07/15, at 9 am! #EiffelTower pic.twitter.com/nJR8xjbfRf
— La tour Eiffel (@LaTourEiffel) July 12, 2017
Па звестках Le Figaro, увечары 13 ліпеня прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон разам з жонкай вячэрае на Эйфелевай вежы з Дональдам і Мяланьяй Трамп. Сустрэча адбудзецца на другім ярусе славутасці, дзе месціцца рэстарацыя Jules Verne.
14 ліпеня Эйфелева вежа застанецца зачыненай, бо ў Францыі будзе святкавацца гадавіна рэвалюцыі 1789 года — Дня ўзяцця Бастыліі. "Я зноў адкрыю дзверы а 9-й 15 ліпеня", — абяцае вежа ў твітары.