У паўфінале Кубка Беларусі згуляюць брэсцкае "Дынама" і "Шахцёр"
16 сакавіка прайшло лёсаванне паўфіналаў футбольнага Кубка Беларусі. Па яго выніках утварыліся наступныя пары: "Дынама" (Брэст) — "Шахцёр" (Салігорск), "Славія" — БАТЭ. Першыя матчы мусяць адбыцца 8 красавіка, калі толькі каранавірус не ўнясе ў каляндар футбольнага сезону свае карэктывы.
Дзейны ўладальнік Кубка Беларусі — "Шахцёр", "Дынама" — чэмпіён краіны. Нядаўна яны сустракаліся ў матчы за Суперкубак Беларусі і дынамаўцы перамаглі.
1/2 Кубка Беларусі. #КубакБеларусі #ЛюбіСвойФутбол pic.twitter.com/qHnRMqSuvj
— АБФФ (@BelFootFeder) March 16, 2020
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.