У паўфінальнай серыі плэй-оф "Брэст" зноў выйграў у "Шахцёра"
Заўзятары "Брэста"
У паўфінальнай серыі плэй-оф беларускай хакейнай экстралігі "Брэст" зноў выйграў у салігорскага "Шахцёра" — 3:1 (0:1, 0:0, 3:0). У Лядовым палацы прысутнічала больш за 2 тысячы заўзятараў. Лік стаў 2:1 на карысць "Брэста". У яго першая хатняя перамога ў плэй-оф.
31 сакавіка каманды зноў згуляюць у Брэсце. Серыя працягваецца да чатырох перамог адной з каманд.
У іншай серыі — "Металурга" і "Гомеля" — пакуль нічыя 1:1.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.