У пінскім парку невядомы атруціў страуса
У пінскім парку нечакана захварэў страус. Як паведамілі Еўрарадыё ў адміністрацыі парка, дарослая самка птушкі, традыцыйна разважлівая і спакойная, кідалася па вальеры, скакала на плот, наносіла сабе раны.
Працаўнікі парку кажуць, што выратаваць страуса не было аніякай магчымасці. Птушку забілі, пасля чаго правялі экспертызу па выяўленню хваробы і яе прычын. Разам з гэтай птушкай у вальеры жывуць яшчэ некалькі, але з імі нічога не здарылася.
Пазней высветлілася, што ў страўніку страуса была атрута, якая, відаць, і стала прычынай яго неадэкватных паводзінаў. Хутчэй за ўсё, атруту кінуў страусу нехта з наведвальнікаў парка.
Аляксей Мурланаў, Еўрарадыё, Брэст