У плэй-оф Лігі чэмпіёнаў "Рома" згуляе з "Рэалам", "Барселона" — з "Арсеналам"
Італьянская "Рома", якая не пусціла барысаўскі БАТЭ ў плэй-оф Лігі чэмпіёнаў, згуляе на гэтым этапе супраць мадрыдскага "Рэала". "Барселона", што таксама была сапернікам беларускага клуба на групавой стадыі, выйшла на англійскі "Арсенал".
Лёсаванне 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў прайшло ў панядзелак у швейцарскім Ньёне. У выніку 16 найлепшых камандаў Еўропы раздзялілі на наступныя пары:
"Арсенал" — "Барселона"
"Рома" — "Рэал",
Гент — Вольфсбург,
"Ювентус" — "Баварыя"
ПСЖ — "Чэлсі",
ПСВ — "Атлетыка",
"Бенфіка" — "Зеніт",
"Дынама" Кіеў — "Манчэстар Сіці".
Першыя матчы 1/8 фіналу пройдуць 16-17 і 23-24 лютага, гульні ў адказ — 8-9 і 15-16 сакавіка.
Нагадаем, што БАТЭ ў сваёй групе "Е" заняў з 5 ачкамі апошняе месца. На рахунку барысаўчан перамога і нічыя з "Ромай" (3:2, 0:0), а таксама хатняя нічыя з "Баерам" (1:1). У завяршальным матчы групавой стадыі БАТЭ да апошніх секундаў захоўваў шанцы на выхад у плэй-оф, але так і не здолеў перайграць "Рому".
Фота: telegraf.com.ua