У Польшчы могуць стварыць "Акадэмію HIMARS"

HIMARS / East News
HIMARS / East News

У Польшчы могуць стварыць "Акадэмію HIMARS". Пра такі намер напісаў у Twitter міністр абароны Марыюш Блашчак. У акадэміі праходзілі б трэніроўкі па выкарыстанні амерыканскай артылерыйскай ракетнай сістэмы, якая добра сябе зарэкамендавала падчас вайны ва Украіне.

"Сёння ў Торуні праходзіць канферэнцыя European Rocket Artillery Summit, на якой будуць абмяркоўвацца дэталі гэтага праекта", — дадаў Блашчак.

Польшча спадзяецца атрымаць ад ЗША паўтысячы пускавых установак HIMARS (мяркуецца, што гэта будзе каштаваць каля 10 млрд долараў). Першыя з іх пачнуць паступаць ужо сёлета.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі