У Польшчы падалі ў адстаўку два кіраўнікі Узброеных сіл
Раймунд Анджэйчак і Томаш Піятроўскі
У Польшчы падалі ў адстаўку кіраўнік Генштаба Раймунд Анджэйчак (займаў гэтую пасаду з 2018-га) і аператыўны камандуючы Узброеных сіл Томаш Піятроўскі, паведамляе pap.pl. Генералы нібыта былі заклапочаныя палітызацыяй арміі падчас перадвыбарнай кампаніі і ў іх былі дрэнныя стасункі з міністрам абароны Польшчы Марыюшам Блашчакам.
Канфліктная сітуацыя ўзнікла ў канцы вясны з-за інцыдэнта з расійскай крылатай ракетай, якая праляцела сотні кіламетраў і ўпала каля Быдгашча ў снежні мінулага года. Вайскоўцы своечасова не паведамілі пра яго ўраду, адзначае "Бі-Бі-Сі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.