У Польшчы патлумачылі сітуацыю з памежным пераходам Казловічы-Кукурыкі

Памежны пераход Казловічы-Кукурыкі

Памежны пераход Казловічы-Кукурыкі / TVN24

Памежны пункт пропуску "Казловічы-Кукурыкі" не закрыты, але рух запаволіўся праз праверкі, звязаныя з новымі санкцыямі. Пра гэта інфармагенцтву Reuters заявілі ў Міністэрства фінансаў Польшчы.

Як распавядала Еўрарадыё, Мытны камітэт Белаурсі 10 ліпеня паведаміў, што з 3-й гадзіны ночы Польшча перастала прапускаць фуры з нашай краіны. Гэты памежны пераход на сёння застаўся адзіным, праз які з Беларусі ў Польшчу могуць трапіць вяліграрузныя аўтамабілі. Паводле беларускай мытні, за ноч з'явілася чарга з 600 фур.

Новыя санкцыі ЕС супраць рэжыму Лукашэнкі пачалі дзейнічаць з пачатку ліпеня. Згодна з імі польскія памежнікі не дазваляюць вывозіць у Беларусь вялізны пералік тавараў. Таксама цяпер забаронена ўязджацьу Польшчу на легкавым аўто, калі ў салоне няма ўладальніка машыны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі