38 гадзін на мяжы з Польшчай. Чэргі зноў выраслі

Памежны пераход у Тэрэспалі

Памежны пераход у Тэрэспалі / Telegram

Чэргі на беларуска-польскай мяжы захоўваюцца. У пачатку кастрычніка на адзіным памежным пераходзе ў Брэсце было практычна пуста. Сёння колькасць машын, якія чакаюць праверкі, вагаецца ад 800 да 900.

Час чакання перавышае 1,5 сутак. Раніцай 25 кастрычніка ў Польшчу ўязджаюць машыны, якія сталі ў чаргу ўвечары 23 кастрычніка.

У зваротным кірунку мяжа выглядае менш загружанай. Ёсць чарга з аўтобусаў, але машын перад шлагбаўмам на памежным пераходзе ў Тэрэспалі ў гэты момант няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі