У Польшчы раптоўна адклалі вынясенне прысуду шпіёнам з Беларусі і Расіі

Справу з сакавіка разглядаў беластоцкі акруговы суд

Справу з сакавіка разглядаў беластоцкі акруговы суд / bialystok.wyborcza.pl

У Польшчы раптоўна адклалі вынясенне прысуду беларусу і расіяніну, якіх абвінавачваюць у шпіянажы. Як піша bialystok.wyborcza.pl, судовае следства адноўленае. Далейшыя слуханні будуць праходзіць у закрытым рэжыме.

Пра затрыманне згаданых асоб у Беластоку стала вядома ў красавіку 2022-га. Абодва мужчыны шмат гадоў жылі ў Польшчы. Аднак высветлілася, што яны з 2017-га працуюць на расійскую разведку, збіралі інфармацыю вайсковага характару. У прыватнасці, яны сачылі за вайсковымі часцямі ў паўночна-ўсходняй Польшчы, іх цікавіла ахова мяжы з РБ.

Справу з сакавіка разглядаў беластоцкі акруговы суд. Прысуд мусіў быць аб'яўлены 4 снежня. Цяпер жа наступнае слуханне справы прызначана на 1 лютага 2024 года. Адзін з абвінавачаных сказаў журналістам, што "невінаваты".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі