Беларуса і расіяніна будуць судзіць у Польшчы за шпіянаж

У Польшчы за шпіянаж будуць судзіць беларуса і расіяніна / pixabay.com, ілюстрацыйнае фота
У Польшчы за шпіянаж будуць судзіць беларуса і расіяніна / pixabay.com, ілюстрацыйнае фота

У Беластоку будуць судзіць расіяніна і беларуса па абвінавачанні ў шпіянажы на карысць расійскай вайсковай разведкі. Акруговая пракуратура Варшавы накіравала абвінавачанне ў суд Беластока, паведамляе прэс-служба пракуратуры.

Як распавядала Еўрарадыё, абодвух затрымала польская вайсковая контрразведка ў красавіку 2022-га. Паводле звестак польскай пракуратуры, шпіёнскай дзейнасцю абвінавачаныя займаліся з 2017 года.

Як паведамляецца, мужчыны сачылі за вайсковымі часцямі ў паўночна-ўсходняй Польшчы. У прыватнасці, яны здабывалі інфармацыю пра ахову мяжы з Беларуссю ў сувязі з міграцыйным крызісам, пра выкарыстанне спецтэхнікі, пра ўзаемадзеянне польскіх вайсковых падраздзяленняў з войскамі іншых краін NATO.

Паведамляецца, што беларус спачатку вучыўся ў адной з беластоцкіх ВНУ, а потым уладкаваўся на працу па арганізацыі парашутнай падрыхтоўкі, навязаў кантакты для разведніцкай дзейнасці. Расіянін дзейнічаў пад выглядам культурнай дзейнасці і турызму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі